Старасельскі сельсавет (Шклоўскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Старасельскі сельсавет. Старасе́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Троіца.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Копыскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Стараселле. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Копыскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Талачынскага раёна БССР, з 5 снежня 1931 года — Шклоўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 30 красавіка 1958 года ў склад сельсавета з Жукнеўскага сельсавета Талачынскага раёна Віцебскай вобласці перададзены вёскі Коліна-Лідзіна і Хацькова[1]. 22 лістапада 1963 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Уланаўскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тройца[2]. 20 лістапада 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Александрыйскага сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1179 чалавек[4], з іх 95,9 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 0,8 % — украінцы[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіў 31 населены пункт: аграгарадок Стараселле, вёскі Баркі 1, Баркі 2, Вялікае Уланава, Вялікая Лотва, Гаваракі, Гарадок, Гвалтоўнік, Дуброва, Дымава, Забор’е, Калінаўка, Каменка, Клін, Лідзіна, Лутна, Малая Лотва, Малое Уланава, Мацава, Новае Брашчына, Папоўка, Пясчанка, Сісенева, Смальянцы, Старое Брашчына, Троіца, Тросна, Трылесіна, Хацькова, Чырчына і Шчацінка.
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 красавіка 1958 г. Аб пералічэнні населеных пунктаў Коліна-Лідзіна і Хацькава са складу Жукнеўскага сельскага Савета, Талачынскага раёна, Віцебскай вобласці, у склад Старасельскага сельскага Савета, Шклоўскага раёна, Магілёўскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 лістапада 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области(недаступная спасылка)
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Копыскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Талачынскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Шклоўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.