wd wp Пошук:

Старашайгаўскі раён

Старашайгаўскі раён (руск.: Старошайговский район, эрз.: Ташто Шайгабуе, макш.: Сире Шяйгавонь аймак) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Мардовіі ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Старае Шайгава.

Геаграфія

Старашайгаўскі раён мяжуе з Лямбірскім, Рузаеўскім, Кадошкінскім, Краснаслабодскім і Ельнікаўскім раёнамі, а таксама з Ніжагародскай вобласцю на поўначы. Плошча раёна складае 1420,42 км².

Гісторыя

Старашайгаўскі раён быў утвораны 16 ліпеня 1928 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 12 173 чалавек.

Эканоміка

Сельская гаспадарка з’яўляецца галоўнай галіной эканомікі ў рэгіёне. Акрамя таго, Старашайгаўскі раён вядомы як радзіма мінеральнай вады «Брада», шырока распаўсюджанай у Мардовіі і за яе межамі.

Зноскі

  1. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  2. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  3. http://web.archive.org/web/20170731141731/http://www.gks.ru/free_doc/doc_2017/bul_dr/mun_obr2017.rar

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Раёны Мардовіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be