wd wp Пошук:

Лямбірскі раён

Ля́мбірскі раён (руск.: Лямбирский район, эрз.: Лямбирьбуе, макш.: Лямбирень аймак, татар.: Ләмберә районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Мардовіі ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Лямбір.

Геаграфія

Лямбірскі раён мяжуе з Рамаданаўскім, Чамзінскім, Бальшаберазнікоўскім, Качкураўскім, Рузаеўскім і Старашайгаўскім раёнамі, а таксама з сталіцай рэспублікі горадам Саранскам на поўдні. З поўначы раён мяжуе з Ніжагародскай вобласцю. Плошча раёна складае 1379,29 км².

Гісторыя

Лямбірскі раён быў утвораны 20 ліпеня 1933 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК. Вылучаны як асобны раён з пераважна татарскім насельніцтвам, якое на той час складала 73 %.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна па стане на 2017 год складала 34 323 чалавек. Абсалютную большасць складаюць рускія, сярод іншых нацыянальнасцей пераважаюць татары, макшане і эрзя.

Зноскі

  1. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  2. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  3. http://www.gks.ru/dbscripts/munst/munst89/DBInet.cgi?pl=8006001

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Раёны Мардовіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be