wd wp Пошук:

Старое Пашкава

Старо́е Па́шкава[1] (трансліт.: Staroje Paškava, руск.: Старое Пашково) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Пашкаўскага сельсавета.

Геаграфія

Старое Пашкава знаходзіцца на адлегласці 4 км ад цэнтра горада Магілёва. На адлегласці 2 км ад Старога Пашкава знаходзяцца вёскі Новае Пашкава, Гаі і Каганы. Таксама, у напрамку горада ўзвышаецца помнік, узведзены ў гонар батальёна міліцыянераў-добраахвотнікаў, які ўзначальваў капітан К. Р. Уладзіміравіч. Міліцыянеры загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны падчас абароны Магілёва ў 1941 годзе.

Гісторыя

Згадваецца ў абмежаванні 1678 года разам з вёскамі Пячэрск і Дубравенка[2].

Склад

Старое Пашкова складаецца з 3-ох пасёлкаў (вуліц). Паміж другім і трэцім пасёлкамі знаходзіцца піларама. За першым пасёлкам знаходзяцца могілкі і аўтобусны прыпынак, на які 4 разы ў дзень прыходзіць гарадскі аўтобус № 34. У канцы першага пасёлка знаходзіцца школа. Яна працавала да канца 1990-х гадоў, туды хадзілі дзеці з суседніх вёсак, такіх як Жукава, Засценкі, Прысна, Новае Пашкава, Гаі і інш. У цяперашні час яна закінутая і напалову разбурана. На адлегласці 0,5 км ад вёскі знаходзяцца воінская частка і ваенны гарадок.

У гарадку змяшчаюцца крама, кіёск і некалькі пяціпавярховых дамоў для ваенных і іх сем’яў. Туды ходзіць гарадскі аўтобус № 9 і маршрутны аўтобус № 34. Непадалёк працякае рака Дубровенка.

Галерэя

  • 1-ы пасёлак1-ы пасёлак
  • 2-і пасёлак2-і пасёлак
  • 3-і пасёлак3-і пасёлак
  • ПіларамаПіларама
  • МогілкіМогілкі
  • Закінуты будынак пачатковай школыЗакінуты будынак пачатковай школы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ста́рае Па́шкава
  2. НГАБ у Мінску, ф. 1731, воп. 1, спр. 34, с. 1664

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Магілёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be