Старое Прыбужжа (вёска)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Старое Прыбужжа.
Старо́е Прыбу́жжа[1] (трансліт.: Staroje Prybužža, руск.: Старое Прибужье) — вёска ў Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці, на рацэ Проня, каля аўтадарогі Магілёў-Дрыбін. Уваходзіць у склад Міхееўскага сельсавета. За 4 кіламетры на паўднёвы захад ад г.п. Дрыбін, 65 кіламетраў ад Магілёва.
Гісторыя
Перад вайной у вёсцы жыло 372 чалавекі ў 87 дварах[2].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў кастрычніку 1943 года гітлераўцамі было спалена 87 двароў, забіта 17 чалавек[2].
Насельніцтва
- 242 жыхара, 100 двароў (2001)
Інфраструктура
- Дом культуры
- Бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
- Помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- 1 2 Старое Прибужье(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Дрыбінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.