Стахава
Ста́хава[1] (трансліт.: Stachava, руск.: Стахово) — вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Плотніцкага сельсавета. Размешчаны за 6 км на паўночны ўсход ад Плотніцы, за 5 км на поўнач ад Асаўцоў.
Гісторыя
У летапісных крыніцах Стахава вядома з 1503 года. У XVI-XVIII стагоддзях вёска ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 года — у складзе Расійскай імперыі. З 1921 года ў складзе Польшчы. З 1939 года ў складзе Беларускай ССР. У 1940—1954 гадах цэнтр Стахаўскага сельсавета.
Насельніцтва
- 1162 жыхара, 470 двароў (2001)
Славутасці
Эканоміка
Каля вёскі размешчана Міні-ГЭС «Стахава»
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
- Харытон Сцяпанавіч Гарагляд, беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі
- Уладзімір Уладзіміравіч Апанасовіч (нар. 1951) — беларускі спецыяліст у галіне прыбораў і метадаў эксперыментальнай фізікі, інфарматыкі.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ста́хаў, м.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стахава
- Стахава на Radzima.org
- Рэальны прагноз надвор’я ў вёсцы Стахава
Катэгорыя·Населеныя пункты Барысаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Столінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.