Струга (Столінскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Струга. Стру́га[1] (трансліт.: Struha, руск.: Струга) — аграгарадок у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, каля ракі Гарынь. Адміністрацыйны цэнтр Стружскага сельсавета. За 5 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад горада Столін, 250 кіламетраў ад Брэста.
Гісторыя
Перад вайной у вёсцы жыло 912 чалавек у 179 дварах[2].
У ліпені 1944 года гітлераўцамі было спалена 144 дамоў, забіта 15 чалавек[2].
Насельніцтва
- 977 жыхароў, 296 двароў (2001)
Інфраструктура
- Сярэдняя школа
- Дом культуры
- Бібліятэка
- Амбулаторыя
- Аптэка
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
- Свята-Міхайлаўская царква пачатак 20 ст.
- Брацкая магіла савецкіх воінаў
- Каля вёскі славянскае паселішча 7-9 ст.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- 1 2 Струга (руск.)
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Струга (Столінскі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Столінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.