Стытычава
Стыты́чава[1] (трансліт.: Stytyčava, руск.: Стытычево) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Плешчыцкага сельсавета.
Знаходзіцца каля ракі Прыпяць, за 6 кіламетраў на поўдзень ад горада і чыгуначнай станцыі Пінск, 181 кіламетр ад Брэста.
Гісторыя
Да 9 чэрвеня 1958 года вёска ўваходзіла ў склад Плешчыцкага сельсавета[2], пасля — у склад Вулькаўскага сельсавета.
Насельніцтва
- 659 жыхароў, 231 двор (2001)
Інфраструктура
- Сярэдняя школа
- Дом культуры
- Бібліятэка
Славутасці
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
- Абарончыя збудаванні Першай сусветнай вайны.
- Праваслаўная капліца.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стытычава
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.