Суражскі сельсавет (Іўеўскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Суражскі сельсавет.
Су́ражскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Сураж.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іўеўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 4 студзеня 1958 года ў склад Князікоўскага сельсавета перададзена вёска Войтавічы, у склад сельсавета з Кудэйшынскага сельсавета перададзена вёска Карэвічы[1]. 9 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Князікоўскага сельсавета (11 населеных пунктаў: Войтавічы, Вялікая Показь, Вялікая Почарня, Граблі, Дулькі, Забалаць, Кавалі, Кузьмы з хутарамі, Малая Показь, Некрашы і Пакуці)[2]. 15 мая 1963 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Жылеўскага сельсавета[3].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 15 мая 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Іўеўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1963 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.