Сямялішкес
Сямялі́шкес[1] (літ.: Semeliškės, традыцыйная беларуская назва — Сумілішкі) — мястэчка ў Эляктрэнайскім самакіраванні Вільнюскага павета Літвы. Цэнтр Сямялішкескай сянюніі. Размешчана на рацэ Стрэве, за 16 км на поўдзень ад Эляктрэная. Насельніцтва на 2011 год — 580 чалавек.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўспамін пра Сумілішкі датуецца 1375 годам. У 1413 годзе яны ўвайшлі ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.
У 1501 годзе ў Сумілішках збудавалі першы касцёл.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Сумілішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.
Каля 1890 года ў Сумілішках было 29 будынкаў.
Найноўшы час
Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Сумілішкі апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: ~1890 год — 410 чал., з іх 300 каталікоў, 40 праваслаўных і 70 іўдзеяў[2]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 580 чал.
Славутасці
- Касцёл Святога Лаўрына (1774)
- Млын водны (XIX ст.)
- Могілкі іўдзейскія
- Царква Святога Мікалая (1894—1895; мураўёўка)
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Krzywicki J. Sumiliszki // Słownik geograficzny… T. XI. — Warszawa, 1890. S. 584.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сямялішкес
- Сумілішкі на сайце Radzima.org
Катэгорыя·Населеныя пункты Эляктрэнайскага самакіравання Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.