Эляктрэнай
Эляктрэнай (літ.: Elektrėnai) — горад у цэнтральнай Літве, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Эляктрэнайскага самакіравання Вільнюскага павета[2].
Геаграфія
Эляктрэнай знаходзіцца за 49 км ад Вільнюса і за 54 км ад горада Каўнас.
Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція.
Гісторыя
Горад узнік як пасёлак гарадскога тыпу пры будаўніцтве цеплавой электрастанцыі, якое пачалася ў 1960 годзе. Афіцыйнай датай пачатку будаўніцтва лічыцца 18 ліпеня 1961 года. У 1972 годзе была скончана апошняя частка будаўніцтва.
У 1977 годзе ў горадзе быў пабудаваны лядовы палац спорту.
З 2000 года Эляктрэнай стаў адміністрацыйным цэнтрам самакіравання.
Дэмаграфія
Насельніцтва Эляктрэная складае 11 588 чалавек (2020).
Гарады-пабрацімы —————-
Фотаздымкі
Зноскі
- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — Statistics Lithuania, 2019. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ Elektrėnų savivaldybė(недаступная спасылка) (літ.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Вільнюскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты Эляктрэнайскага самакіравання Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.