wd wp Пошук:

Сяроўка (Бранская вобласць)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сяроўка. Сяроўка (руск.: Серовка) — сяло ў Злынкаўскім раёне Бранскай вобласці, у складзе Спірыдонавабудскага сельскага паселішча. Размешчана за 9 км на поўдзень ад сяла Спірыдонава Буда. Насельніцтва — 24 чалавека (2010).

У сяле захаваўся мураваны храм Міхаіла Архангела (пабудаваны ў 1801 годзе, цяпер не дзейнічае).

Гісторыя

Згадваецца з XVIII стагоддзя; пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі. Уваходзіла ў склад Магілёўскай1919 — Гомельскай) губерні, у тым ліку з 1861 года — у складзе Стараюркавіцкай воласці Гомельскага павета. Да пачатку XX стагоддзя былі развіты кравецкае і шавецкае рамёствы; з 1871 дзейнічала прыватная алейня.

10 кастрычніка 1904 у сяле быў урачыста асвячоны новы будынак народнага вучылішча[1].

З 1923 года ў Чуравіцкай воласці Навазыбкаўскага павета.

У паведамлянні, якое датуецца вераснем 1926 года, згадваецца, што «выслухаўшы даклад т. Лапіцкага і чытанне беларускай літаратуры, актыў вёскі Сяроўка [далей пералік асобаў] пацвярджае, што жыхары нашай вёскі размаўляюць на беларускай мове, падобнай да той, на якой напісаны прачытаны нам верш і артыкулы, і што навучанне нашых дзяцей на роднай мове павінна быць нашмат лягчэйшым. Таму актыў лічыць патрэбным ажыццявіць перавод школы, пачынаючы з першага класа, на беларускую мову». Акрамя таго, вяскоўцы прасілі адчыніць хату-чытальню, якая б дзейнічала на беларускай мове і была б забяспечана беларускімі літаратурай і газетамі, а таксама прыслаць ізбача (г. зн. супрацоўніка хаты-чытальні), які добра валодаў бы беларускай мовай[2].

У 19291932 у Чуравіцкім раёне, у 19321939 і 19591988 — у Навазыбкаўскім; у 19391959 і з 1988 года па цяперашні час — у Злынкаўскім раёне.

З 1919 да 1930-х гг. з’яўлялася цэнтрам Сяроўскага сельсавета, затым да 2005 года ўваходзіла ў Кажаноўскі сельсавет (у 19541959 часова ў Пятрацінскім сельсавеце).

Гады 1878 1897 1926 1979 1989 2002 2010
Насельніцтва 1123 1592 1308 148 106 52 24

Зноскі

  1. Памятная кніжка Магілёўскай губерні на 1905 год(руск.)
  2. Алена Маркава. Пакараць нельга злітавацца: беларускі нацыяналізм у даследаванні Пэра Андэрса Рудлінга. // Беларускі Гістарычны Агляд. Том ХХIII

Літаратура

  • Населённые пункты Брянского края. Энциклопедический словарь. — Изд. 2-е, дополненное и исправленное. — Брянск: Десяточка, 2012. — С. 376. — 468 с. — 700 экз. — ISBN 978-5-91877-090-0.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Злынкаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be