wd wp Пошук:

Злынкаўскі раён

Злы́нкаўскі раён (руск.: Злынковский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Бранскай вобласці Расіі.

Адміністрацыйны цэнтр — горад Злынка.

Геаграфія

Размешчаны на паўднёвым захадзе вобласці. Плошча раёна — 735 км² (найменшы раён вобласці па плошчы). Асноўныя рэкі — Іпуць, Няцеша, Злынка.

Гісторыя

Амаль уся тэрыторыя цяперашняга Злынкаўскага раёна да 1919 года ўваходзіла ў Навазыбкаўскі павет Чарнігаўскай губерні, а ў 1919 годзе была перададзена ў склад Гомельскай губерні РСФСР. У 1926 годзе, у сувязі з расфарміраваннем Гомельскай губерні, увайшла ў склад Бранскай губерні.

У 1929 годзе, з увядзеннем новага адміністрацыйнага падзелу, губерні і паветы былі ліквідаваны. Быў утвораны Навазыбкаўскі раён, які першапачаткова ўвайшоў у Клінцоўскую акругу Заходняй вобласці з цэнтрам у г. Смаленску. У 19371944 гадах раён уваходзіў у Арлоўскую вобласць.

У 1939 годзе быў утвораны Злынкаўскі раён з часткi Навазыбкаўскага раёна[2].

5 ліпеня 1944 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Злынкаўскі раён. У 1959 годзе раён быў скасаваны, у 1988 годзе — адноўлены.

У канцы 2004 года, у час Аранжавай рэвалюцыі, глава Злынкаўскай раённай адміністрацыі Бранскай вобласці РФ Мікалай Зявака на чарговым пасяджэнні абвясціў збор подпісаў за ўз’яднанне раёна з Украінай, бо адлегласць да Бранска складае больш за 250 км, а да Чарнігава — каля 140 км. Сыграла сваю ролю і разваленая эканоміка раёна. Але спробы апынуліся марнымі.

Дэмаграфія

Насельніцтва раёна складае 13,2 тыс. чалавек (2009), у тым ліку ў гарадскіх умовах пражываюць каля 8,3 тыс.: 5,5 тыс. у райцэнтры і 2,8 тыс. — у пасёлку Вышкаў. Усяго налічваецца 42 населеных пункта.

Адміністрацыйны падзел

У 2005 годзе пасля муніцыпальнай рэформы ў раёне маецца 2 гарадскіх і 4 сельскіх паселішчаў: Гарадскія паселішчы:

  1. Вышкаўскае гарадское паселішча
  2. Злынкаўскае гарадское паселішча

Сельскія паселішчы:

  1. Дзяніскавіцкае сельскае паселішча
  2. Рогаўскае сельскае паселішча
  3. Спірыдонавабудскае сельскае паселішча
  4. Шчарбініцкае сельскае паселішча

Транспарт

Па тэрыторыі раёна праходзіць магістральная чыгуначная лінія БранскГомель. У пасёлку Вышкаў размешчана чыгуначная станцыя Злынка Маскоўскай чыгункі.

У пасёлку Красны Камень Злынкаўскага раёна стыкуюцца расійская аўтадарога федэральнага значэння М13 і беларуская М10.

Цікавыя факты

Да Злынкаўскага раёна адміністрацыйна адносіцца анклаў Санькова-Мядзвежжа, размешчаны ўнутры тэрыторыі Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Зноскі

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  2. Злынковский район Литературная карта Злынковского района. КРАЕВЕДЧЕСКИЙ ИНФОРМАЦИОННО-ПОЗНАВАТЕЛЬНЫЙ ПОРТАЛ БРЯНСКИЙ КРАЙ

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Злынкаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Злынкаўскага раёна Катэгорыя·Раёны Бранскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be