wd wp Пошук:

Сігулда

Сігулда (лат.: Sigulda) — горад у Латвіі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Сігулдскага края. Плошча 18,2 км². Насельніцтва 11 821 чал. (2016). Знаходзіцца за 53 км ад Рыгі. Знаходзіцца ў даліне ракі Гаўя. З-за радовішчаў чырвонага камню Сігулда мае мянушку «Швейцарыі ў Відзэмэ».

Гісторыя

Датай заснавання горада лічыцца 1207 год, калі Ордэнам Мечаносцаў быў заснаваны замак Зэгевольд, або Зігвальд (ням.: Siegwald — «Лес перамогі»). У выніку Лівонскай вайны ў 1561 годзе ўвайшла ў склад будучай Рэчы Паспалітай. У пачатку XVII стагоддзя перайшла да Швецыі, а ў 1721 годзе трапіла пад уладу Расіі. У савецкія часы была адміністрацыйным цэнтрам раёна.

Славутасці

Культура

У Сігулдзе кожнае лета праходзіць фестываль оперы пад адкрытым небам. Фестываль адзначаецца ў маі падчас цвіцення вішні.

Галерэя

  • Турайдскі замакТурайдскі замак
  • Новы Сігулдскі замак з паркамНовы Сігулдскі замак з паркам
  • Руіны Сігулдскага сярэдневяковага замкаРуіны Сігулдскага сярэдневяковага замка
  • Уваход у пячору ГутманюУваход у пячору Гутманю
  • «Швейцарскі дом»«Швейцарскі дом»

Зноскі

  1. 1 2 Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 25 лютага 2021.
  2. Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 15 чэрвеня 2021.
  3. http://www.pasts.lv/lv/uzzinas/Indeksu_gramata/novadi/Novadi_aprilis_2011.xls

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be