Сількебарг
Сі́лькебарг — горад у цэнтральнай Даніі, на паўвостраве Ютландыя. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай камуны. Насельніцтва — 55080 жыхароў (2005). Развіццё Сількебарга як сучаснага горада пачынаецца з заснавання папяровай фабрыкі Міхаэлем Дрэўсенам (Michael Drewsen) на рацэ Гудэна ў 1844 годзе. Сількебаргскае доўгае возера(дацк.) бел. падзяляе горад на паўночную і паўднёвую частку, з возера ва ўсходняй яго частцы выцякае рака Гудзена.
Горад адметны наяўнасцю вялікай колькасці аўтасалонаў і фінансавага сектара; тут да прыкладу таксама размяшчаецца штаб-кватэра трэцяга па памеры дацкага банка Jyske Bank A/S.
У горадзе маецца каманда дацкай суперлігі па футболе — «Сількебарг».
Кожны год у канцы ліпеня ў Сількебаргу праводзіцца джазавы фестываль Riverboat Jazz festival, а ў сярэдзіне жніўня фестываль кантры-музыкі Scandinavian Country Club. Дональд Джордж Паўэл — бубнач і заснавальнік брытанскай глэм-рокавай групы Slade пераехаў у горад у 2004 годзе.
У 1944 годзе побач з горадам быў застрэлены гестапа святар і драматург Кай Мунк.
Спорт
- Арыентаванне — у 1974 годзе ў ваколіцах Сількебарга праходзіў пяты летні чэмпіянат свету па арыентаванні.
Гарады-пабрацімы
- Баня-Лука, Боснія і Герцагавіна
- Саванліна, Фінляндыя
- Аўрбарг, Ісландыя
- Арэндал, Нарвегія
- Гіжыска, Польшча
- Кальмар, Швецыя
- Кайзерслаўтэрн, Германія
- Карона, ЗША
Зноскі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.