Сіноп
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сіноп (значэнні). Сіно́п (турэцк.: Sinop) — горад на поўначы Турцыі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Насельніцтва 39,2 тыс. чал. (2014). Размешчаны на перашыйку, які злучае мыс Базтэпэ з мацерыковай часткай Анатоліі, на беразе Сінопскага заліва Чорнага мора. Марскі порт. Аэрапорт.
Клімат
Клімат Сінопа — акіянічны (Cfb паводле класіфікацыі клімату Кёпена).
Лета ў горадзе цёплае і вільготнае з сярэдняй дзённай тэмпературай +26 °C, якая, аднак, досыць рэдка перавышае +30 °C. Найбольш высокая тэмпература была зарэгістравана ў Сінопе 6 ліпеня 2000 года і склала +34,4 °C. Зімы ў горадзе халаднаватыя і вільготныя з сярэдняй тэмпературай каля +7 °C. Самая нізкая тэмпература была зарэгістравана 21 лютага 1985 года і склала −7,5 °C.
Клімат Сінопа | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 22,8 | 23,4 | 28,1 | 30,9 | 33,6 | 33,2 | 34,4 | 33,2 | 31,7 | 34,0 | 27,9 | 27,3 | 34,4 |
Сярэдні максімум, °C | 9,6 | 9,5 | 10,6 | 14,1 | 18,3 | 23,1 | 25,8 | 26,2 | 23,1 | 19,3 | 15,5 | 12,1 | 17,3 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 6,9 | 6,5 | 7,5 | 10,7 | 14,9 | 19,8 | 22,7 | 23,0 | 19,9 | 16,2 | 12,4 | 9,3 | 14,2 |
Сярэдні мінімум, °C | 4,6 | 4,1 | 5,1 | 8,1 | 12,3 | 16,9 | 19,9 | 20,2 | 17,3 | 13,8 | 9,9 | 6,9 | 11,6 |
Абсалютны мінімум, °C | −5,5 | −7,5 | −4,8 | −0,4 | 4,8 | 8,8 | 13,6 | 13,9 | 7,7 | 4,2 | −0,4 | −2,2 | −7,5 |
Норма ападкаў, мм | 74,7 | 50,4 | 48,7 | 39,2 | 35,0 | 33,8 | 33,2 | 43,4 | 65,0 | 88,4 | 84,4 | 89,6 | 685,8 |
Крыніца: Turkish State Meteorological Service |
Гісторыя
Сінопа (стар.-грэч.: Σινώπη) заснавана ў 8 ст. да н.э. як калонія горада Мілет на паўднёвым беразе Понта Эўксінскага, на паўвостраве Пафлагонскага ўзбярэжжа, на ўсход ад мыса Карамбіс[en]. Калонія была заснавана, паводле падання, спадарожнікам Ясона Аўтолікам, які меў тут храм і аракул. У 665 годзе разбураны кімерыйцамі, у 631 адноўлены[1].
Дзякуючы зручнаму размяшчэнню і дзвюм гаваням[2] Сіноп неўзабаве стаў багатым гандлёвым горадам, вобласць якога распасціралася да ракі Галіса. На 7-6 стст. да н.э. прыпаў росквіт Сінопа як поліса, які чаканіў уласную манету, заснаваў некалькі калоній і кантраляваў гандаль на Чорным моры[1]. Сіноп стаў метраполіяй чарнаморскіх гарадоў Катыёры (у вобласці Тыбарэнаў), Трапезунта, Кераса, Хойрада, Лікаста (Λύκαστος), Гармены, Керасунта і іншых[3]. Каля 436 года да н.э. вядомы тыран Тымесілей (Τιμησίλεως)[4][5].
Да 4 ст. да н.э. знаходзіўся ў залежнасці ад дзяржавы Ахеменідаў. У 2 ст. да н.э. сталіца Пантыйскага царства. Дасягнуў росквіту пры пантыйскім цары Мітрыдаце VI Еўпатары, які тут нарадзіўся і быў выхаваны, а пасля зрабіў горад сваёй рэзідэнцыяй.
Учас трэцяй Мітрыдатавай вайны тут закрыўся Клеахар, які стаў тыранам горада, але пасля зацятай абароны горад быў у 70 годзе да н.э. узяты Лукулам і разрабаваны. Сярод іншых твораў мастацтвы Лукулам былі вывезены тады ў Рым статуі Аўтоліка. У 63 да н.э. увайшоў у склад правінцыі Віфінія і Понт. Як адзін з прадметаў сінопскага гандлю славілася кінавар (грэч.: Σινωνική μίλτος).
У 109-113 н.э. кіраваўся рымскім намеснікам Плініем Малодшым. На гэты ж перыяд прыпадае актыўная хрысціянізацыя Сінопа, звязаная з імем Св. Фокі. З канца 4 ст. належаў Візантыі. З утварэннем Трапезундскай імперыі ўвайшоў у яе склад, у 1214 годзе захоплены туркамі-сельджукамі, стаў часткай Канійскага (Румскага) султанату. У пачатку 15 ст. захоплены Цімурам, з сярэдзіны 15 ст. у складзе Асманскай імперыі.
У час Крымскай вайны 1853—1856 гадоў у Сінопскай бухце ў 1853 годзе руская эскадра адмірала П. С. Нахімава знішчыла асманскі флот. У 1919 годзе, пасля паражэння Асманскай імперыі ў Першай сусветнай вайне, часова перайшоў пад кантроль саюзнікаў. У 1922 годзе ўвайшоў у склад іля Самсун, затым іля Кастаману, у 1924 годзе — самостойнага іля.
Славутасці
Сярод славутасцей: крэпасць (7 ст. да н.э., шматкроць перабудоўвалася) з турмой(руск.) бел. (1887), храм Серапіса (2 ст. да н.э.), візантыйская царква Балатлар(руск.) бел. (7 ст. н.э.; перабудаваныя рымскія тэрмы), мячэці Алааддзіна(англ.) бел. (1214, перабудавана ў 1268), Феціх-Баба (1353), Сарай (1374), Мехмет-Ага (1651), медрэсэ Перванэ(англ.) бел. (1262), фантан Шэхітлер-Чэсмесі (помнік туркам, які загінулі ў Сінопскай бітве 1853 года). Гістарычная жылая забудова (дом Аслана Тарунлара, пачатак 19 ст., цяпер Этнаграфічны музей, і інш.). Помнік Дыягену Сінопскаму(англ.) бел..
Культура
Археалагічны музей(англ.) бел. (1941). Універсітэт(англ.) бел. (2007; у яго складзе — некалькі навуко-даследчых цэнтраў).
Эканоміка
Харчовая, тэкстыльная, дрэваапрацоўчая прамысловасць, шкляныя прадпрыемствы, вытворчасць мыйных сродкаў, розных металічных вырабаў, будматэрыялаў і інш. Рамеснае выробліванне льняных тканін. Дыванаткацтва. Рыбалоўства. Сіноп — гандлёвы цэнтр сельскагаспадарчага раёна (вырошчваецца разлічная гародніна і садавіна, тытунь). Турызм.
Зноскі
- 1 2 Синоп // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—.
- ↑ Страбон. Геаграфія. XII, з. 545
- ↑ Sinope // Реальный словарь классических древностей / авт.-сост. Ф. Любкер; Под редакцией членов Общества классической филологии и педагогики Ф. Гельбке, Л. Георгиевского, Ф. Зелинского, В. Канского, М. Куторги і П. Никитина. — СПб., 1885. — С. 1256.
- ↑ Плутарх. Параўнальныя жыццяпісы. Перыкл. 20
- ↑ Σινώπη (Αρχαιότητα)(нявызн.). Εγκυκλοπαίδεια Μείζονος Ελληνισμού, Εύξεινος Πόντος. Ιδρυμα Μειζονος Ελληνισμου. Праверана 30 лістапада 2018.
Літаратура
- Сіноп // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 402. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
- Синоп // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—.
- Обнорский Н. П. Синоп // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сіноп
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.