Сісіміўт
Сісіміўт (грэнл.: Sisimiut), або Хольстэйнсбарг (дацк.: Holsteinsborg) — горад і да 2009 года сталіца аднайменнага муніцыпалітэта ў цэнтральнай часткі Заходняй Грэнландыі (Кіта). Мяжуе з Манітсокам на поўдні і Кангатсіякам на поўначы, а таксама Амасалікам на ўсходзе. Горад размешчаны у 75 км на поўнач ад палярнага круга, і з’ўяляецца самым паўночным портам Грэнландыі, свабодным ад лёду. Насельніцтва ў 2007 г. склала 5965 чал., што робіць Сісіміўт другім па велічыні горадам Грэнландыі.
Таксама на тэрыторыі муніцыпалітэта ёсць і іншыя пасёлкі — Ітылек, Сарфанкуак і Кангерлусуак, які з’яўляецца найбуйнейшым грэнландскім аэрапортам.
Гісторыя
Першыя сляды чалавека на тэрыторыі Сісіміўта адносяцца яшчэ да 4,5 тыс. гадоў назад. Інуіты на гэтай тэрыторыі пражываюць некалькі соцень гадоў. Місіянер Ханс Эгедэ ў 1721 г. пабудаваў паблізу царкву, акрамя таго захавалася яшчэ некалькі будынкаў XVIII ст. У XX ст. былі пабудаваны гандлёвы порт і рыбазавод. У апошні час усё больш значэнне набывае турызм.
Клімат
Клімат Сісіміўта вызначаецца яго размяшчэннем каля Бафінава заліва з цёплым Заходне-Грэнландскім цячэннем, якое працякае каля берагоў, а таксама ўнутраным ледзяным шчытом Грэнландыі. У выніку клімат Сісіміўта толькі трохі халаднейшы чым у Нуку. Узімку дзённая тэмпература не падае ніжэй −15 °C, а ўлетку не падымаецца вышэй 20 °C, аднак надвор’е пераменлівая, як і ва ўсіх прыморскіх раёнах.
З унутраных раёнаў могуць прыходзіць моцныя парывістыя ветры, якія дасягаюць 200 км/г. Ападкаў у Сісіміўце мала, улетку дождж ідзе галоўным чынам раз у месяц, а ўзімку 2 разы ў месяц выпадае снег. Аднак ён ляжыць усю зіму, не растаючы. Прычым на ўзбярэжжы ападкаў больш чым у глыбіні тэрыторыі. Толькі ўвесну і ўвосень (май, верасень) ападкі ідуць часцей. Першы снег выпадае напачатку-сярэдзіне кастрычніка, а першыя адлігі пачынаюцца ў сярэдзіне-канцы красавіка.
Клімат Сісіміўта (1961-1990 гг.) | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдні максімум, °C | −9,4 | −10,2 | −10,1 | −3,6 | 2,9 | 6,8 | 9,8 | 9,3 | 5,8 | 0,7 | −3,2 | −6,9 | −0,7 |
Сярэдняя тэмпература, °C | −12,8 | −13,9 | −14 | −7,1 | −0,2 | 3,6 | 6,3 | 6,1 | 3,2 | −1,9 | −5,9 | −10,1 | −3,9 |
Сярэдні мінімум, °C | −16,3 | −17,7 | −18 | −10,9 | −3,2 | 0,8 | 3,3 | 3,3 | 0,7 | −4,4 | −8,7 | −13,3 | −7 |
Норма ападкаў, мм | 19 | 20 | 22 | 28 | 18 | 30 | 44 | 52 | 51 | 37 | 38 | 23 | 383 |
Крыніца: Danish Meteorological Institute[1] |
Інфраструктура
У сучасным Сісіміўце ёсць крамы, банк, сярэдняя школа, маладзёжны інтэрнат, гасцініцы, канферэнц-цэнтр, некалькі цэркваў, бібліятэка, пошта і бальніца. Таксама ёсць адкрыты плавальны басейн з падагрэтай вадой, пабудаваны на палях, каб пазбегнуць уздзеяння на вечную мерзлату. У горадзе пракладзены дарогі з цвёрдым пакрыццём, такая ж дарога вядзе да аэрапорта, але няма ніякіх дарог, якія злучаюць Сісіміўт з іншымі паселішчамі.
Транспарт
Аэрапорт Сісіміўта мае невялікую УПП, здольную прымаць толькі невялікія самалёты, і для далёкіх падарожжаў трэба перасаджвацца ў Кангерлусуаку. Акрамя таго, Сісіміўт некалькі разоў у тыдзень улетку наведваюць паромы Arctic Umiaq Lines, якія абслугоўваюць пасёлкі заходняга ўзбярэжжа. Штотыдзень паромы заходзяць у Ітылек і Сарфанкуак. Узімку асноўным транспартам з’яўляюцца сабачыя запрэжкі.
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сісіміўт
- Муніцыпалітэт Сісіміўт Архівавана 27 верасня 2007.
- Партал Сісіміўт
- Калак
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.