wd wp Пошук:

Манітсок

Манітсок (грэнл.: Maniitsoq), або Сукертапен (дацк.: Sukkertoppen) — горад у камуне Кеката (Грэнландыя).

Гісторыя

Цэнтр Манітсока ў 1890 г.

Горад быў заснаваны ў 1755 г. на месцы цяперашняга Кангаміўта, але перамешчаны ў 1782 г. на сваё цяперашняе месца. Археалагічныя раскопкі гавораць пра знаходжанне першых людзей яшчэ 4 тыс. гадоў назад. Галоўным чынам, сляды знаходзяць у наваколлях Сакака, пераважна культуры Туле. Еўрапейцы ўпершыню наведалі рэгіён толькі ў XVII ст. У 1832 г. была пабудавана кітабойная станцыя. У 2000 г. быў здадзены ў эксплуатацыю аэрапорт.

Муніцыпалітэт Манітсока на карце Грэнландыі

Да 2009 года з’яўляўся сталіцай аднайменнага муніцыпалітэта цэнтральнай часткі Заходняй Грэнландыі. Межаваў з Нукам на поўдні, Амасалікам на ўсходзе і Сісіміўтам на поўначы. Плошча склада 79500 км², насельніцтва муніцыпалітэта 3489 чал. (2007) з іх 2801 чал. у самым горадзе. Астатняе насельніцтва было размеркавана паміж Атамікам, Напасокам і Кангаміўтам. Паводле новага падзелу ўключаны ў склад камуны Кеката.

Геаграфія і клімат

Горад размешчаны ў глыбіні краіны з альпійскім ландшафтам, за ім ўздымаюцца горы вышынёй да 2000 м. У горах знаходзяць розныя каштоўныя камяні, як алмаз, рубін, лазурыт. Тэмпература змяняецца ад +20 °C улетку да −40 °C узімку. З жывёл сустракаюцца паўночныя алені, а з 1960-х — аўцабыкі.

Эканоміка

На сённяшні дзень асноўная крыніца даходу Манітсока — кітабойны промысел, паляванне на цюленяў, трасковае рыбалоўства, лоўля крэветкі і краба. Таксама расце турызм, прыкладна за 30 км на паўночны ўсход ад горада ляжыць ледавік Апасіўт, месца заняткаў як горнымі так і бегавымі лыжамі. З-за мноствы мастоў, якія злучаюць суседнія астраўкі Манітсок называюць грэнландскай Венецыяй.

Гарады-пабрацімы

Гл. таксама

Адміністрацыйны падзел Грэнландыі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1755 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be