wd wp Пошук:

Тарканы

Тарканы́[1] (трансліт.: Tarkany, руск.: Тарканы) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Даманавіцкага сельсавета.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як вёска ў Даманавіцкай воласці Рэчыцкага павета. Пад 1750 годам пазначана ў актах Вялікага літоўскага трыбунала. У 1834 годзе ў валоданні памешчыка Міхайлава. У 1850 годзе ў складзе маёнтка Даманавічы. У 1879 годзе пазначаная як паселішча ў Даманавіцкім царкоўным прыходзе. У 1929 годзе арганізаваны калгас, дзейнічала пачатковая школа (у 1935 годзе 71 вучань). У час Вялікай Айчыннай вайны 59 жыхароў загінулі на фронце. Была вызвалена ад нямецкай акупацыі ў студзені 1944 года часцямі 75-й гвардзейскай стралковай дывізіі [2]. Паводле перапісу 1959 года размяшчалася падсобная гаспадарка камбіната хлебапрадуктаў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. https://pamyat-naroda.ru/documents/view/?id=131488587

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Калінкавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be