wd wp Пошук:

Труа-Рыўер

Труа-Рыўер, таксама Тры-Рывер (фр.: Trois-Rivières - Тры ракі) — пяты па велічыні горад у канадскай правінцыі Квебек. Труа-Рыўер — таксама найбуйнейшы населены пункт і сталіца гісторыка-культурнага і адміністрацыйнага рэгіёну Морысі. Насельніцтва — 126 тыс. чалавек.

Геаграфічнае становішча

Труа-Рыўер мае важнае стратэгічнае значэнне для правінцыі Квебек. Ён размешчаны на паўночным беразе ракі Святога Лаўрэнція. Галоўны транзітны пункт, размешчаны паміж найбуйнейшым мегаполісам Квебека — горадам Манрэаль і сталіцай правінцыі — Квебекам. На паўднёвым беразе ракі размяшчаецца горад Беканкур.

Гісторыя

На працягу доўгага часу на тэрыторыі сучаснага горада жылі індзейцы плямёнаў алганкіны і абенакі. Французскі даследчык Жак Карцье апісаў месца падчас свайго другога падарожжа ў Новы Свет у 1535 годзе. Назва горада, аднак, была дадзена толькі ў 1599 годзе, капітанам Франсуа Гравэ Дзю Понам, і ўпершыню стала ўжывацца пры стварэнні карт у 1601 годзе.

Дзякуючы свайму стратэгічнаму становішчу, горад меў важную ролю ў калоніі ў гандлі мехам. Пасёлак стаў рэзідэнцыяй рэгіянальнага ўрада ў 1665 годзе. Урсулінкі прыбылі ў паселішча ў 1697 годзе, стварылі ў ім першую школу і дапамаглі мясцовым місіянерам звярнуць у хрысціянства мясцовых абарыгенаў і метысаў.

У 1760 годзе горад быў захоплены Вялікабрытаніяй.

Эканоміка

Труа-Рыўер з’яўляецца найстарэйшым прамысловым горадам Канады, дзякуючы стварэнню ў 1738 годзе першай у краіне ліцейні[1]. Першая інфраструктура для порту была пабудавана ў 1818 годзе недалёка ад вуліцы Сен-Антуан, а сёння гарадскі порт апрацоўвае 2,5 млн тон грузаў штогод[2]. Першая чыгунка была пабудавана ў 1879 годзе для падтрымкі лесапрамысловасці[3].

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. “Forges du Saint-Maurice National Historic Site of Canada” Архівавана 20 лістапада 2007.. Parks Canada.
  2. “Le Port de Trois-Rivières”.
  3. Roy-Sole, Monique. “A Tale of Tenacity”, Canadian Geographic Magazine, April 2009, Vol. 129, No. 2, p. 35
  4. Châteaudun, rue de Праверана 19 чэрвеня 2020.
  5. https://www.tours.fr/action-municipale/364-jumelages-et-partenariats.htm Праверана 19 чэрвеня 2020.
  6. https://www.canadainternational.gc.ca/china-chine/bilateral_relations_bilaterales/twinning_relationships_relations_jumelage.aspx?lang=eng#cn-nav

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1634 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be