wd wp Пошук:

Трыпалі (Ліван)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Трыпалі. Трыпалі (араб. طرابلس Ṭrāblos) — другі па велічыні горад у Ліване.

У старажытныя часы тут быў цэнтр Фінікійскай канфедэрацыі, у якую ўваходзілі Цір, Сідон і Арвад, менавіта таму Трыпалі з грэчаскай перакладаецца як «патройны горад». Пазней горад паслядоўна кантраляваўся персамі, рымлянамі, арабамі, крыжакамі, мамлюкамі і туркамі. У XII стагоддзі на гэтым месцы крыжакі заснавалі графства Трыпалі.

Жылы квартал ва ўсходнім Трыпалі

Сёння гэта другі па велічыні горад і порт у Ліване з насельніцтвам каля 500 000 жыхароў. Мусульмане-суніты складаюць 80 % насельніцтвы. Горад падзелены на раён порта Эль-Мінья і ўласна горад Трыпалі.

Гісторыя

З часоў фінікійцаў у Трыпалі было шмат назваў. У 14 ст. да н.э. ён згадваецца ў Амарнскіх пісьмёнах як Ахлія ці Вахлія. У таблічцы, прысвечанай захопу Трыпалі асірыйскім царом Ашурнасірпалам II (888—859 да н.э.), горад завецца Махалата ці Махлата, Майза і Кайза. Фінікійцы звычайна звалі Трыпалі Атар. Калі грэкі пасяліліся ў горадзе, яны звычайна называлі яго Трыпаліс. Крыжакі аселі ў Трыпалі прыкладна на 180 гадоў і зрабілі яго сталіцай графства Трыпалі. Трыпалі славіўся сваімі шырокімі апельсінавымі садамі. Падчас квітнення пылок апельсінавых дрэў распаўсюджвала па ўсім горадзе і наваколлям прыемны пах, таму арабы часта завуць Трыпалі словам Аль-Файха, ад дзеяслова «фаха» — «пахнуць».

Эканоміка

Порт(англ.) бел. на Міжземным моры. Канцавы пункт нафтаправода з Ірака. Чыгуначная станцыя(англ.) бел., вузел аўтадарог. Аэрапорт.

Развіта нафтаперапрацоўчая, суднабудаўнічая, цэментавая, металаапрацоўчая, харчасмакавая, тэкстыльная прамысловасць.

Славутасці

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be