Трыпуціна
Трыпуціна — вёска ў Хіславіцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Пячэрскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 8 жыхароў (2007 год).
Гісторыя
Вёска Трыпуціна ўваходзіла ў склад Мсціслаўскага ваяводства. У 1772 годзе ў выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай Трыпуціна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе стала цэнтрам Трыпуцінскага староства Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні.
У 1834—1836 гадах Трыпуціна стала цэнтрам хваляванняў сялян Трыпуцінскага староства Мсціслаўскага павета, выкліканых жорсткай арэнднай сістэмай кіравання дзяржаўнымі маёнткамі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Трыпуціна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе, нягледзячы на перавагу беларускага насельніцтва, Трыпуціна не вярнулі БССР[1] і перавялі ў Рослаўскі павет РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупаваная гітлераўскімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года.
Зноскі
- ↑ Трусаў А. Як мяняліся нашы межы ў ХХ ст. // «Наша Слова» № 32 (820) 22 жніўня 2007 г.
Катэгорыя·Населеныя пункты Хіславіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.