Хіславіцкі раён
Хіславіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Хіславічы.
Геаграфія
Плошча — 1161,04 км².
Тэрытарыяльна раён мяжуе: на паўночным усходзе з Пачынкаўскім, на паўночным захадзе з Манастыршчанскім, на поўдні з Шумяцкім раёнамі Смаленскай вобласці. На захадзе раён мяжуе з Рэспублікай Беларусь.
Раён размяшчаецца на Сожаўска-Асцёрскай нізіне, толькі на паўднёвым захадзе ёсць адгор’і Рослаўска-Шумяцкага ўзвышша. Буйная рака Сож. Шмат балот.
Глебы ў раёне дзярнова-моцна- і сярэднепадзолістыя на суглінках, супесках і лёсападобных пародах. Лясы займаюць 17,9 % тэрыторыі, галоўным чынам хваёвыя.
Гісторыя
Упершыню ўтвораны ў 1928 годзе. У 1963 годзе быў далучаны да Манастыршчынскага раёна, адноўлены ў існым выглядзе ў 1965 годзе.
Дэмаграфія
Колькасць насельніцтва — 11 242 чал., у тым ліку сельскага 6 747 чал. (2007).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
У раёне маецца 1 гарадское і 11 сельскіх паселішчаў:
Гарадскія паселішчы
- Хіславіцкае гарадское паселішча
Сельскія паселішчы
- Гарадзішчанскае сельскае паселішча
- Ёзэфаўскае сельскае паселішча
- Кажуховіцкае сельскае паселішча
- Калеснікаўскае сельскае паселішча
- Карзоўскае сельскае паселішча
- Мікшынскае сельскае паселішча
- Пячорскае сельскае паселішча
- Соінскае сельскае паселішча
- Уладзімірскае сельскае паселішча
- Упінскае сельскае паселішча
- Чарэпаўскае сельскае паселішча
Транспарт
Аўтадарога абласнога значэння Хіцоўка — Хіславічы — Мсціслаў.
Вядомыя асобы
- Максім Трыфанавіч Гарбаценкаў — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай і Вілейскай абласцей ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Зноскі
- ↑ http://web.archive.org/web/20090828062338/http://www.gks.ru/wps/PA_1_0_S5/Documents/jsp/Detail_default.jsp?category=1112178611292&elementId=1140096199984 - Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі паводле гарадоў, пасёлкам гарадскога тыпу і раёнам на 1 студзеня 2010 года
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты Хіславіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Смаленскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.