wd wp Пошук:

Тулаўскі сельсавет (Зэльвенскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Тулаўскі сельсавет.

Ту́лаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Тулава.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Дзергялёўскага і Пасуціцкага сельсаветаў[1]. З 17 красавіка 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Ваўкавыскага раёна. 22 мая 1967 года ў склад сельсавета з Каралінскага сельсавета перададзена вёска Шэйкі[2]. 18 красавіка 2017 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Каралінскага сельсавета[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 813 чалавек[4], з іх 60,1 % — беларусы, 30,6 % — палякі, 7,1 % — рускія[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: аграгарадок Міжэрычы, вёскі Дзергілі, Задвор’е, Калінаўка, Клепачы, Крэсла, Мештавічы, Пузікі, Талалайкі, Тулава, Шэйкі, Янаўшчына.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 мая 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 18 (1176).
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. № 243 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Зельвенского района Гродненской области(недаступная спасылка)
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ваўкавыскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Зэльвенскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2017 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be