Тумілавіцкі сельсавет
Тумі́лавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Тумілавічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Докшыцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Несцераўшчынскага сельсавета[1], у склад сельсавета з Глінскага сельсавета Бягомльскага раёна Мінскай вобласці перададзена вёска Бірулі[2]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Глыбоцкага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Докшыцкага раёна. 3 красавіка 1986 года ў склад сельсавета з Докшыцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Вецяра, Первамайск, Плітніца і Таргуны)[3]. 30 чэрвеня 2008 года скасавана вёска Горнава 2[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1558 чалавек[5], з іх 94,2 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 0,4 % — украінцы[6].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 3 красавіка 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 15 (1857).
- ↑ Решение Докшицкого районного Совета депутатов от 30 июня 2008 г. № 59 Об упразднении сельских населенных пунктов Докшицкого района Архівавана 27 кастрычніка 2020.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Глыбоцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Докшыцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.