wd wp Пошук:

Тургялей

Тургя́лей[1] (літ.: Turgeliai, традыцыйная беларуская назва — Тургелі) — мястэчка ў Шальчынінкайскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Цэнтр Тургялейскай сянюніі. Размешчана на рацэ Мяркіс, за 18 км на ўсход ад Шальчынінкая. Насельніцтва на 2011 год — 588 чалавек.

Гісторыя

У мястэчку, 1938 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Тургелі ўпамінаюцца ў XV стагоддзі пад назвай Малы Мерач. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.

У 1511 годзе ў Тургелях быў пабудаваны касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Тургелі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.

Каля 1892 года ў Тургелях было 18 будынкаў.

Найноўшы час

У 1920 годзе Тургелі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

Пасля заняцця тэрыторыі ў выніку паходу ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 года ўлады СССР перадалі мястэчка Літве.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: ~1892 год — 277 чал.[2]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 588 чал.

Славутасці

  • Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1837)
  • Капліца-пахавальня Кабылінкіх (1850)

Галерэя

  • Краявіды Тургялея
  • КасцёлКасцёл
  • Інтэр’ер касцёлаІнтэр’ер касцёла
  • КапліцаКапліца
  • ГарадзішчаГарадзішча

Вядомыя асобы

У мястэчку пахаваны рэктар Віленскага ўніверсітэта, правазнаўца, эканаміст-фізіякрат Сымон Малеўскі (1759—1832).

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. Krzywicki J. Turgiele // Słownik geograficzny… T. XII. — Warszawa, 1892. S. 638.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Шальчынінкайскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be