wd wp Пошук:

Туры (Столінскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Туры. Туры́[1] (трансліт.: Tury, руск.: Туры) — вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, на левым беразе ракі Гарынь. Уваходзіць у склад Харомскага сельсавета. Размешчаны на захад ад Давыд-Гарадка і шашы Р88, на поўдзень ад Хорска.

Гісторыя

У летапісных крыніцах Туры вядомы з XVI стагоддзя. 8 чэрвеня 2010 года споўніўся 491 год ад заснавання вёскі Туры. Засяленне гэтай мясцовасці пачалося з узвышша каля рэчкі Туранка, якая пачыналася з ракі Гарынь і ўпадала ў яе ж з паўночнага боку ад Давыд-Гарадка. Забудоўвалася вёска з абодвух бакоў вуліцы працягласцю каля 0,5 км. Гэтая вуліца ў наш час мае назву «17 верасня». Продкі жыхароў Туроў паходзілі з Літвы і паўночнай Русі. У XVIXVIII стагоддзях вёска ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 года — у складзе Расійскай імперыі.

З 1921 года ў складзе Польшчы. З 1939 года ў складзе Беларускай ССР.

Славутасці

Могілкі і званіца
  • Капліца на могілках

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Турэ́, Ту́рскае, н.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Столінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be