wd wp Пошук:

Тэбрыз

Тэбры́з (перс.: تبریز Tabriz, азерб. Təbriz, تبریز) — горад з насельніцтвам 1,4 мільёна чалавек ля возера Урмія ў Іране, адміністрацыйны цэнтр іранскай правінцыі Усходні Азербайджан. У горадзе асноўны склад насельніцтва складаюць азербайджанцы, пасля іх вынікаюць персы, курды і іншыя нацыянальнасці. Насельніцтва размаўляе як на азербайджанскай, так і на персідскай мовах. Чацвёрты па велічыні горад Ірана.

Гісторыя

Горад тройчы быў разбураны (у 858 годзе, 1041 годзе і 1721 годзе) з-за магутных землетрасенняў, а таксама моцна пацярпеў падчас баявых дзеянняў падчас ірана-іракскай вайны 1980—1988 гг.

Эканоміка

Гістарычна Тэбрыз быў буйным гандлёвым цэнтрам, пра што сведчыць старадаўні Тэбрызскі базар — помнік Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Цяпер горад з’яўляецца другім па значэнні прамыслова-індустрыяльным цэнтрам Ірана. У горадзе размешчана сетка профільных заводаў і фабрыкаў Іранскай трактарабудаўнічай кампаніі «Тэбрыз Махсен», якая складае ядро машынабудаўнічай індустрыі Ірана, філіялы якой дзейнічаюць у шматлікіх гарадах краіны і за мяжой. У горадзе размешчаны таксама нафтаперапрацоўчы, хімічны і цэментавы заводы. Развіта лёгкая і тэкстыльная прамысловасць, функцыянуе дыванаткацкая прадзільная фабрыка.

Навука і адукацыя

У 1898 годзе вядомы персідскі паэт Абід-аль-Мемалік пачаў выдаваць у Тэбрызе газету «Адаб».

У Тэбрызе дзейнічаюць каля дваццаці вышэйшых навучальных устаноў, сярод якіх вылучаюцца Тэбрызскі ўніверсітэт, Тэбрызскі ўніверсітэт медыцынскіх навук, Універсітэт мастацтваў і Універсітэт педагогаў Азербайджана. У горадзе знаходзіцца Цэнтр навукі і тэхналогій Усходняга Азербайджана і Тэбрызская нацыянальная бібліятэка.

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Statistical Center of Iran > Home
  2. http://baku-ih.gov.az/page/26.html
  3. http://azerbaijans.com/content_1719_az.html
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сталіцы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be