wd wp Пошук:

Уайтхол

Казармы коннагвардзейскага палка (1751-53, арх. Уільям Кент)
Выгляд з Трафальгарскай плошчы

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Уайтхол. Уайтхол (Whitehall) — вуліца ў цэнтры Лондана, назва якой стала намінальным абазначэннем брытанскага ўрада.

Вядзе ад будынка Брытанскага парламента ў Вэстмінстэры да Трафальгарскай плошчы. Раней тут размяшчаўся аднайменны каралеўскі палац, ад якога захаваўся толькі Банкетны дом (1622, арх. Ініга Джонс). Месца палацавых пабудоў з часам занялі будынкі Адміралцейства і Міністэрства абароны. З гэтым звязана і размяшчэнне на вуліцы помніка брытанскім салдатам, загінулым падчас Першай сусветнай вайны. Да Уайтхола прылягае Даўнінг-стрыт (з рэзідэнцыяй прэм’ер-міністра).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Раёны Лондана
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be