Уолвіш-Бей
Уолвіш-Бей[1] — горад на паўднёва-заходнім узбярэжжы Афрыкі, галоўны порт Намібіі (85 тысяч чалавек у 2011 годзе).
З канца XIX стагоддзя Уолфіш-Бей быў захоплены брытанцамі для супрацьдзеяння планам Германіі ў рэгіёне. З таго часу порт належаў Вялікабрытаніі, а затым ПАР.
Уолфіш-Бей — сучасны партовы горад са змяшаным насельніцтвам; тут жыве шмат перасяленцаў з цэнтра і з поўдня краіны, але большасць мясцовых жыхароў складаюць працоўныя мігранты з Анголы, якія працуюць у порце. Порт служыць базай вялізнага рыбалоўчага флоту, які пастаўляе рыбу як на прадпрыемствы рыбнай прамысловасці ў горадзе, так і на плывучыя рыбакансервавыя заводы ў адкрытым моры. Чыгункай звязаны са сталіцай Намібіі — горадам Віндхук.
Гарады-пабрацімы
- Вэньчжоу[d], Кітай (лістапад 2008)[2]
- Дракенстэйн[d], ПАР (10 лістапада 2010)[3]
- Крысціянсан, Нарвегія[4]
- Лабацэ[d], Батсвана (24 кастрычніка 2011)[3]
- Ндола, Замбія (кастрычнік 2007)[5]
- Стэнунгсунд, Швецыя (14 кастрычніка 2009)[6]
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — карта Намібія
- ↑ http://english.wenzhou.gov.cn/art/2011/8/17/art_10601_176722.html
- 1 2 http://www.namibian.com.na/indexx.php?archive_id=87879&page_type=archive_story_detail&page=2561
- ↑ http://www.kristiansand.kommune.no/no/Om-Kristiansand/Internasjonalt-arbeid/Vennskapsbyer/Walvis-Bay-Namibia
- ↑ http://www.walvisbaycc.org.na/?page_id=122
- ↑ http://www.az.com.na/lokales/quelle-fr-wissen.95421.php
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уолвіш-Бей
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.