Уручча (вёска, Мінск)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Уручча.
Уру́чча — колішняя вёска на паўночны ўсход ад Мінска па дарозе на Барысаў, пры вытоку ракі Сляпянка. З 1978 года ў складзе Мінска, цалкам зруйнаваная.
Гісторыя
У 1800 годзе вёска Урэчча (Уречье), уласнасць Дамініка Гераніма Радзівіла, 2 двары, 19 жыхароў. У 1815 годзе ў арэндзе А. Ваньковіча. У 1858 годзе вёска Уруча (Уруче), уласнасць князя Пятра Львовіча Вітгенштэйна[d]. У 1897 годзе вёска Уручча Астрашыцка-Гарадзецкай воласці, 16 двароў, 119 жыхароў; таксама аднаселле Шафарня-Урэчча, двор, 7 жыхароў[1].
У 1917 годзе вёска ў Астрашыцка-Гарадоцкай воласці Мінскага павета; 19 двароў, 151 жыхар. За гады савецкай улады побач з вёскай вырас аднайменны пасёлак. Вёска ўваходзіла ў склад Зеленалужскага сельсавета Мінскага раёна[2]. У 1941 годзе 40 двароў, 150 жыхароў. У 1978 годзе пасёлак Уручча ўключаны ў межы горада Мінска. 9 жніўня 1979 года ўвайшла ў склад новаўтворанага Бараўлянскага сельсавета[3]. Па ўключэнні ў склад горада вясковыя вуліцы займелі назвы вуліца і завулак Футбалістаў. Вёска цалкам знішчаная пры будаўніцтве мікрараёна Уручча ў 1980-я гады[4].
Сучаснасць
Назву Уручча маюць мікрараён і станцыя мінскага метрапалітэна, вуліца Уручская, парк. Захаваліся вясковыя могілкі.
Вядомыя асобы
- Юрый Кустоў (нар. 1948) — беларускі архітэктар.
- Сяргей Гаўрылавіч Пінчук (нар. 1952) — беларускі архітэктар.
Зноскі
- ↑ Памяць, 1998, с. 627
- ↑ Минск : энциклопедический справочник, 1983, с. 415
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
- ↑ Сацукевіч І. І., с. 6
Літаратура
- Уручча // Памяць: Гіст-дакум. хроніка Мінскага р-на / Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 1998. — 640 с.
- Уручье // Минск : энциклопедический справочник / Л. В. Аржаева и др.; редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и др.. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1983. — 467 с. — 70 000 экз.
- Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
- Уручча (вёска, Мінск) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XII (Szlurpkiszki — Warłynka), 1892. — S. 820 (польск.)
- Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Мінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.