wd wp Пошук:

Урэцкі сельсавет

Урэ́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Урэчча.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Слуцкага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Урэчча (з 15 ліпеня 1935 года — мястэчка, з 27 верасня 1938 года — гарадскі пасёлак). З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкім Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. 23 чэрвеня 1940 года гарадскі пасёлак Урэчча выдзелены са складу Урэцкага сельсавета, які быў перайменаваны ў Тэльманаўскі з пераносам цэнтра ў вёску Паўстынь[1].

16 ліпеня 1954 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Урэцкага пассавета перададзены населеныя пункты скасаванага Тэльманаўскага сельсавета[2]. 25 снежня 1962 года падчас узбуйнення раёнаў гарадскі пасёлак Урэчча з падпарадкаванай пассавету вёскай Крупенікі перададзены са складу Слуцкага раёна ў Любанскі раён[3]. 29 верасня 2006 года Урэцкі пассавет рэарганізаваны ва Урэцкі сельсавет, да якога далучана тэрыторыя скасаванага Дарасінскага сельсавета з вёскамі Дарасіно, Замошша, Ляскі і пасёлкам Радуга[4].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (без Урэчча) — 810 чалавек[5], з іх 92,8 % — беларусы[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 23 июня 1940 г. О выделении городского поселка Уречье из состава Уречского сельского Совета, Слуцкого района, Минской области, и переименовании Уречского сельсовета в Тельмановский сельсовет, с перенесением центра сельсовета в дер. Повстынь // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  3. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г. Об укрупнении сельских районов Белорусской ССР Архівавана 11 верасня 2019.
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 сентября 2006 г. № 244 О преобразовании Уречского поссовета и упразднении Доросинского, Яминского сельсоветов и изменении границ Уречского, Осовецкого сельсоветов Любанского района Архівавана 6 мая 2021.
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Слуцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2006 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Любанскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be