Усць-Кубінскі раён
Усць-Ку́бінскі раён (руск.: Усть-Кубинский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка цэнтральнай часткі Валагодскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Усцье.
Геаграфія
Усць-Кубінскі раён мяжуе з Хараўскім, Важагодскім, Валагодскім, Сокальскім і Кірылаўскім раёнамі. Плошча раёна — 2443,94 км². Праз раён працякае рака Кубена, яе імем і названы раён. На поўдні размешчана Кубенскае возера.
Гісторыя
У 1545 годзе Усцье-Кубінскае наведаў маскоўскі цар Іван IV, у памяць пра гэта на набярэжнай ракі Кубены ўсталяваны памятны знак. Усць-Кубінскі раён утвораны 14 студзеня 1929 года паводле пастановы УЦВК.
Насельніцтва
Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 7843 чалавек.
Зноскі
- 1 2 АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 26 кастрычніка 2016.
- ↑ АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Усць-Кубінскі раён
- Сайт раённай адміністрацыі (руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Валагодскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Валагодскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.