Кірылаўскі раён
Кірылаўскі раён (руск.: Кирилловский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Валагодскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Кірылаў, які размешчаны за 129 км ад Волагды і за 100 км ад Чарапаўца.
Геаграфія
Кірылаўскі раён мяжуе з Важагодскім, Валагодскім, Белазерскім, Чарапавецкім, Шакснінскім, Усць-Кубінскім, Вашкінскім і Выцягорскім раёнамі, а таксама з Архангельскай вобласцю на поўначы. Плошча раёна складае 5394,19 км².
Гісторыя
Кірылаўскі раён быў утвораны 1 жніўня 1927 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва
Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 15 077 чалавек, з іх амаль палова пражывае ў адміністрацыйным цэнтры раёна.
Зноскі
- 1 2 АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 25 кастрычніка 2016.
- ↑ АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
- ↑ http://www.gks.ru/dbscripts/munst/munst19/DBInet.cgi?pl=8006001
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кірылаўскі раён
- Старонка на партале Валагодскай вобласці Архівавана 14 лютага 2020. (руск.)
Катэгорыя·Раёны Валагодскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.