Усці-над-Лабем
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Усці-над-Лабем (значэнні). Усці-над-Лабем, Усці-над-Лабай[2] (чэшск.: Ústí nad Labem — Усці-на-Лабе, был. ням.: Aussig an der Elbe, саст. Аўсіг) — горад на поўначы Чэхіі, ля ўпадзення Біліны ў Лабу, адміністрацыйны цэнтр Усцецкага края і раёна Усці-над-Лабем. Важны чыгуначны вузел (магістраль Прага — Дрэздэн — Берлін і інш.) і рачны порт.
Насельніцтва 98,9 тысяч жыхароў (2009; Усці — дзявяты па колькасці насельніцтва горад Чэхіі). Плошча 93,9 км². Падзяляецца на 4 гарадскіх раёна: Нештэміцы (Neštěmice), Северні-Тэраса (Severní Terasa), Стршэкаў (Střekov), Цэнтрум (Centrum).
Гісторыя
Паселішча на месцы Усці вядома з 993 года. Горад быў заснаваны Пржэмыслам Отакарам II у канцы XIII стагоддзя. У 1423 імператар Жыгімонт перадаў горад курфюрсту Фрыдрыху I. Ва Усці абгрунтаваўся саксонскі гарнізон. 16 чэрвеня 1426 25-тысячная армія гусітаў нанесла пры Усці паразу 75-тысячнай нямецкай арміі. На наступны дзень гусіты пад кіраўніцтвам Пракопа Вялікага ўварваліся ў горад, забіваючы нямецкае насельніцтва і разбураючы горад. Усці быў адбудаваны толькі ў 1429 годзе. Пад Якубкам Вржэшавіцкім пераможцы і пераможаныя працягвалі жыць мірна. У 1583 годзе значная частка горада была знішчана пажарам[3]. Горад пацярпеў таксама падчас Трыццацігадовай і Сямігадовай войнаў. У XIX стагоддзі Усці стаў важным цэнтрам горназдабыўной прамысловасці.
Горад быў адным з цэнтраў ранняга нацыянал-сацыялізму; ва Усці надрукаваны шматлікія тэарэтычныя працы нацыстаў. Такім чынам улетку і ўвосень 1938, большасць яўрэяў з’ехала з Усці ў Прагу і іншыя мясцовасці. У лістападзе 1938, пасля Мюнхенскага пагаднення, тыя яўрэі, якія засталіся ва Усці, былі сасланы ў лагеры смерці[4]. Значная частка нямецкага насельніцтва горада загінула падчас Другой сусветнай вайны, знаходзячыся ў шэрагах германскай арміі. Усці моцна пацярпеў ад бамбардзіровак у красавіку 1945. У 1946—1948 амаль усё нямецкае насельніцтва (каля 53 тыс. чал.) было выселена з горада, многія былі расстраляны без суда і следства (Усціцкі растрэл).
Насельніцтва
Год | 1869 | 1880 | 1890 | 1900 | 1910 | 1921 | 1930 |
Насельніцтва | 20 284 | 27 834 | 40 796 | 57 330 | 68 313 | 71 659 | 79 634 |
Год | 1950 | 1961 | 1970 | 1980 | 1991 | 2001 | 2009 |
Насельніцтва | 64 179 | 72 148 | 79 544 | 89 272 | 98 178 | 95 436 | 98 869 |
Эканоміка
Одзін з найбуйнейшых у Чэхіі цэнтраў хімічнай прамысловасці (вытворчасць сінтэтычных фарбавальнікаў, угнаенняў, сернай кіслаты); машынабудаванне, тэкстыльная і харчовая прамысловасць. У наш час цяжкая прамысловасць знаходзіцца ў стадыі крызісу.
Славутасці
- Касцёл Узнясення Дзевы Марыі.[5]
- Маецца Заапарк (заснаваны ў 1908 годзе), размешчаны ў гарадской частцы Краснэ Бржэзна.[6]
Спорт
У горадзе існуе футбольны клуб «Усці-над-Лабем».
Гарады-пабрацімы
Зноскі
- ↑ Jakl L. Jak stará jsou česká města? Legendy a fakta. // iDNES.cz — 2011.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.
- ↑ Аусиг // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- ↑ Энцыклапедыя Judaica. © 2008
- ↑ Касцёл Узнясення Дзевы Марыі ва Усці-над-Лабем Архівавана 28 студзеня 2011.
- ↑ Заапарк ва Усці-над-Лабем
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Усці-над-Лабем
- Сайт адміністрацыі горада
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.