wd wp Пошук:

Ухвальскі сельсавет

Ухва́льскі сельсавет— адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Ухвала.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Крупскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі, з 18 чэрвеня 1927 года — у складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Крупскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 4 студзеня 1964 года ў склад сельсавета са Стараслабодскага сельсавета пералічаны 15 населеных пунктаў (Бярозка, Красны Пахар, Мажаны, Матошка, Машчаніца, Новая Ніва, Новая Слабада, Новы Шлях, Новыя Пышачы, Свірыдаўка, Селішча, Сомры, Старая Слабада, Старыя Пышачы і Трудавік), наўзамен у склад Стараслабодскага сельсавета пералічаны 6 населеных пунктаў (Вялікі Вязок, Дзянісавічы, Захараўка, Малы Вязок, Новы Сакол і Стары Сакол)[1]. 31 ліпеня 1972 года ў склад сельсавета з Дзянісавіцкага сельсавета перададзена вёска Захараўка[2], 31 сакавіка 1977 года — з Выдрыцкага сельсавета вёскі Гумны і Узнаж[3]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Выдрыцкага (4 населеныя пункты: вёскі Выдрыца, Вялікае Горадна, Малое Горадна і Прудок) і Дзянісавіцкага (11 населеных пунктаў: вёскі Вялікі Вязок, Дубавое, Забалоцце, Малы Вязок, Новы Сакол, Новыя Дзянісавічы, Папарнае, Стары Сакол, Старыя Дзянісавічы, Шынкі і Яджар) сельсаветаў[4]. 20 верасня 2021 года скасавана вёска Новы Шлях[5].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (26 населеных пунктаў) — 1445 чалавек[6], з іх 97,2 % — беларусы, 1,8 % — рускія, 0,5 % — украінцы[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 ліпеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 23 (1361).
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
  5. Решение Крупского районного Совета депутатов от 20 сентября 2021 г. № 181 Об упразднении сельских населенных пунктов Крупского района Минской области Архівавана 6 кастрычніка 2021.
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Крупскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be