wd wp Пошук:

Ушанскі сельсавет (Бярэзінскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ушанскі сельсавет. Уша́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Уша.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Машчаніцкі сельсавет у складзе Бярэзінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Машчаніца. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бярэзінскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Бярэзінскім раёне Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новая Уша, сельсавет перайменаваны ва Ушанскі[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Чэрвеньскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Бярэзінскага раёна. Да 1972 года цэнтр сельсавета, вёска Новая Уша, перайменавана ва Ушу. 21 снежня 2007 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ляжынскага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Баравіно, Белічаны і Ляжына)[2]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бярэзінскага сельсавета[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 748 чалавек[4], з іх 97,2 % — беларусы, 1,7 % — рускія, 0,5 % — украінцы[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 22 населеныя пункты: аграгарадок Уша, вёскі Баравіно, Беліца, Белічаны, Бярозаўка, Восава, Грады, Дзямешкаўка, Замак, Калюжыца, Клёнаўка, Котава, Крупа, Любач, Ляжына, Мурава, Новая Князеўка, Новая Машчаніца, Снуя, Старая Князеўка, Старая Машчаніца і Сялянка.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 21 декабря 2007 г. № 81 Об упразднении Бродецкого, Высокогорского, Каменноборского, Ляжинского, Якшицкого сельсоветов и изменении границ Богушевичского, Капланецкого, Погостского, Поплавского, Селибского, Ушанского сельсоветов Березинского района Архівавана 14 чэрвеня 2021.
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бярэзінскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чэрвеньскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be