Фаніпальскі сельсавет
Фа́ніпальскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Вязань.
Утвораны 23 сакавіка 1932 года як Фаніпальскі (Фаніпаль-Вязанскі) нацыянальны польскі сельсавет у складзе Койданаўскага нацыянальнага польскага раёна БССР. Цэнтр — вёска Вязань. З 29 чэрвеня 1932 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 14 мая 1936 года рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. У 1936 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Падсасонне. З 31 ліпеня 1937 года ў складзе Мінскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. З 4 лютага 1939 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 21 кастрычніка 1940 года ў склад новаўтворанага Дзяржынскага сельсавета перададзена вёска Нявелічы[1]. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Грычынскага сельсавета[2], цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Фаніпаль. 8 красавіка 1957 года ў склад сельсавета са Сталінскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (вёскі Гаёўка, Дубрава, Леднікі, Лісаўшчына, Машчонае, Уса, Хамічы, Цяўлава і Чэрнікаўшчына)[3]. 23 снежня 1965 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Вязань. 18 сакавіка 2011 года ўтвораны хутар Лізавецін[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3385 чалавек[5], з іх 87,4 % — беларусы, 7,3 % — рускія, 1,7 % — украінцы, 1,4 % — палякі[6].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 21 октября 1940 г. Об образовании Дзержинского сельсовета в составе Дзержинского района, Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
- ↑ Решение Дзержинского районного Совета депутатов от 18 марта 2011 г. № 55 Об отнесении земель к категории сельского населенного пункта Архівавана 7 кастрычніка 2021.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Дзяржынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мінскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1932 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Дзяржынскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.