Фасціў
Фастаў[2] ці Фасціў[3] — горад (з 1938) абласнога падпарадкавання Кіеўскай вобласці Украіны, на р. Унава (прыток Ірпеня), за 64 км на паўднёвы захад ад Кіева. Чыгуначны вузел (лініі на Жытомір, Кіеў, Казатын, Знам’янку). Заводы: хімічнага машынабудавання, электратэрмічнага абсталявання і інш. Мэблевая, швейная фабрыкі. Прадпрыемства па абслугоўванню чыгуначнага транспарту; харчовая прамысловасць. Вытворчасць будматэрыялаў. Музей гісторыі горада.
Гісторыя
Вядомы з 1390 года як мястэчка. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. З 1870 года станцыя на чыгуначнай лініі Кіеў — Адэса. З 1923 года Фастаў — райцэнтр Белацаркоўскай акругі, з 1932 года — Кіеўскай вобласці, з 1938 года — горад. З 22 ліпеня 1941 па 7 лістапада 1943 года акупаваны нямецкімі войскамі.
Вядомыя асобы
- Мікалай Мікалаевіч Каржанеўскі (1906—1944) — Герой Савецкага Саюза.
Зноскі
- ↑ Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2019 року — Київ: Державна служба статистики України, 2019. — ISBN 978-966-8459-82-5 Праверана 1 ліпеня 2019.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8. — карта Кіеўскай вобласці
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Катэгорыя·Населеныя пункты Бахмацкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Білацэркаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Васылькіўскага раёна (Кіеўская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Кіева-Святошынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Кіеўскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Макарыўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Фасціўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Кіеўскай вобласці Катэгорыя·Раёны Кіеўскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.