Фашчаўка (Шклоўскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Фашчаўка.
Фа́шчаўка[1] (трансліт.: Faščaŭka, руск.: Фащевка) — аграгарадок у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Фашчаўскага сельсавета.
Гісторыя
- XVII ст.: першыя згадкі, вёска Магілёўскай эканоміі, якую вялікі князь Жыгімонт Ваза перадаў аршанскаму кляштару езуітаў.
- 1637: езуіты збудавалі ў Фашчаўцы вялізны мураваны касцёл.
- 1772: у выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Горацкім павеце.
- 1960-я: камуністычныя ўлады ўзарвалі выдатны помнік архітэктуры барока — Фашчаўскі касцёл Спаслання Св. Духа.
Вядомыя асобы
- Аляксандр Антонавіч Гадуноў (1921—1994) — вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук, прафесар[2].
Славутасці
Страчаная спадчына
- Касцёл Спаслання Св. Духа (1637).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Хва́шчаўка
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8. — С. 422.
Літаратура
- Faszczówka (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 374
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фашчаўка (Шклоўскі раён)
- Фашчаўка (Шклоўскі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- в. Фашчаўка на Radzima.org
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Шклоўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.