wd wp Пошук:

Хадэрслеў

Хадэрслеў (дацк.: Haderslev) — горад і порт у Даніі ў паўднёва-ўсходняй частцы паўвострава Ютландыя. Размешчаны ў даліне ўздоўж заліва Хадэрслеў-Фіёрд (дацк.: Haderslev fjord), за 14 км ад праліва Малы Бельт. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай камуны (вобласць Паўднёвая Данія). Насельніцтва 21.140 (1 студзеня 2006) [1].

Гісторыя

Першая згадка пра Хадэрслеў датуецца 1228 годам. Хадэрслеў быў, відаць, заснаваны вікінгамі не менш чым за стагоддзе да таго, як атрымаў статус горада ў 1292 годзе. У той час ён быў уладаннем караля і стаў адным з галоўных гандлёвых цэнтраў у паўднёвай Ютландыі. У 1327 годзе ўпершыню згаданы каралеўскі замак Хадэрслеўхус. Ён знаходзіўся на ўсход ад гарадскога сабора.

Кафедральны сабор у Хадэрслеве — узор цаглянай готыкі

У наступныя стагоддзі горад квітнеў. Быў пабудаваны гатычны сабор і другі замак Хансбарг (спалены ў 1644 годзе) па ўзоры замка Кронбарг. З-за чумы ў Капенгагене кароль Крысціян IV ажаніўся ў Хадэрслеве.

У 16 стагоддзі горад стаў адным з першых месцаў у Скандынавіі, дзе пачало распаўсюджвацца лютэранства.

З 1864 года Хадэрслеў належаў Прусіі, а таксама Паўночнагерманскаму саюзу, з 1871 года ўваходзіў у склад Германскай імперыі. У 1920 годзе па выніках плебісцыту ў Шлезвігу паўночная яго частка разам з Хадэрслевам перайшла да Даніі (61,4 % жыхароў горада выказаліся за далучэнне да Даніі, 38,6 % за тое, каб застацца ў складзе Германіі) [2].

Эканоміка

Хадэрслеў — гандлёвы цэнтр, порт. У горадзе размешчаны прадпрыемствы гарбарнай прамысловасці, машынабудавання, піваварныя заводы, адна з найвядомых у Еўропе, яхтавая верф «X-Yachts».

Зноскі

  1. Nyt fra Danmarks Statistik (5 лютага 2007) (дацк.)
  2. Архівавана 4 лютага 2012. Архівавана 4 лютага 2012. Архівавана 4 лютага 2012. Вынікі плебісцыту 1920 года (ням.)

Крыніцы

  • Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be