Ханявіцкі сельсавет
Ханяві́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Ханявічы.
Утвораны 2 снежня 1961 года ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Кукліцкага і Лаўрынавіцкага сельсаветаў[1]. 15 лістапада 1971 года скасавана вёска Навікі (злілася з вёскай Ханявічы)[2]. У 1977 годзе ў склад Навадворскага сельсавета перададзена вёска Корнадзь[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1471 чалавек[4], з іх 93,2 % — беларусы, 5,2 % — палякі[5].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 20 (1358).
- ↑ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 14, 28 лютага, 21 красавіка 1977 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Свіслацкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1961 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Свіслацкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.