Харанеў
Харане́ў[2] (трансліт.: Charanieŭ, руск.: Хоронев) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Лапаціцкага сельсавета.
Назва
Назва паходзіць ад слова хараніць, «хаваць». Паводле падання, тут людзі схараніліся «ад француза»[3].
Гісторыя
На карце 1777 года разам з паселішчам пазначаны і вадзяны млын. У 1873 годзе ўласнасць двараніна Русінава, які валодаў 237,5 дзесяцінамі зямлі і вадзяным млынам. У 1912 годзе існавала аднакласная царкоўнапрыходская школа. Дзейнічала чатырохкласная школа[3].
Насельніцтва
Інфраструктура
У вёсцы дзейнічае дом сацыяльных паслуг[1].
Зноскі
- 1 2 3 4 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Харанёў, Харане́ва, н.
- 1 2 3 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 583.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.