Харосткіў
Харосткіў[1] (укр.: Хоростків) — горад у Гусятынскім раёне Цярнопальскай вобласці Украіны, чыгуначная станцыя на лініі Цярнопаль — Чарнаўцы.
Гісторыя
У 1564 г. паселішча ўпершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах. У 1772 г. падчас першага падзелу Рэчы Паспалітай Хорасткіў увайшоў у склад Аўстрыі, у 1854—1918 гг. знаходзіўся ў складзе акругі Гусятын кароннай зямлі Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі. Пасля распаду Аўстра-Венгрыі ўвайшоў у склад міжваеннай Польшчы і ў 1920—1939 гг. знаходзіўся ў складзе Тарнапольскага ваяводства.
У ходзе Другой сусветнай вайны 5 ліпеня 1941 г. горад быў акупаваны нямецкімі войскамі, 24 сакавіка 1944 г. — вызвалены часткамі 40-й гвардзейскай танкавай брыгады Чырвонай Арміі.
У канцы 1972 г. тут быў уведзены ў эксплуатацыю міжкалгасны камбікормавы завод. У 1977 г. пасёлак гарадскога тыпу Хорасткіў атрымаў статус горада. У 1978 г. да горада далучана сяло Хлоповка.
У 1985 г. тут дзейнічалі цукровы завод, спіртавы завод, камбікормавы завод, камбінат хлебапрадуктаў, Цярнопальская сельскагаспадарчая даследчая станцыя, міжкалгасная спецыялізаваная станцыя па шматгадовых травах, занальная аграхімічная лабараторыя, два міжкалгасныя прадпрыемствы па вытворчасці ялавічыны, камбінат бытавога абслугоўвання, прафесійна-тэхнічнае вучылішча, тры агульнаадукацыйныя школы, пачатковая школа, музычная школа, паліклініка, тры дамы культуры, тры клубы і 8 бібліятэк.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Катэгорыя·Населеныя пункты Гусятынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.