Хатляны
Хатля́ны[1] (трансліт.: Chatliany, руск.: Хотляны) — аграгарадок ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Хатлянскага сельсавета. Насельніцтва 1166 чал. (2000).
Гісторыя
Упершыню Хатляны згадваюцца ў XVI ст., калі яны ўваходзілі ў склад Менскага павета. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Галоўчынскіх, Быхаўцаў, Завішаў, Заранкаў-Грабоўскіх. 3 XVII ст. паселішча значыцца як мястэчка. Паводле юрыдычных актаў 1663 тут існавала карчма.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Хатляны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Шацкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Статус паселішча панізілі да сяла. Станам на 1886 тут было 58 двароў, царква. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 145 двароў, царква, хлебазапасны магазін, карчма. На 1909 — 168 двароў. Насельніцтва займалася сельскай гаспадаркай, дрэваапрацоўчымі, перавознымі, сплаўнымі промысламі.
У 1919 Хатляны ўвайшлі ў БССР, дзе 20 жніўня 1924 сталі цэнтрам сельсавета Узденскага раёна. У 1933 тут існавалі стальмашня і кузня, 2 ветраныя млыны. Станам на 1 студзеня 2000 у вёсцы было 374 двары.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1886 — 585 чал.; 1897 — чал.
- XX стагоддзе: 1909 — 1150 чал.; 1 студзеня 2000 — 1166 чал.[2]
Інфраструктура
У Хатлянах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Эканоміка
Рамонтна-механічныя майстэрні, млын, лесапільня, філіял раённага камбіната бытавога абслугоўвання.
Турыстычная інфармацыя
Дзейнічае Хатлянскі краязнаўчы музей.
Славутасці
- Археалагічны помнік — курганны могільнік (мае 7 насыпаў).
Страчаная спадчына
- Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы (1898, згарэла ў студзені 2013 года[3])
Вядомыя асобы
- Аляксандр Сямёнавіч Махнач (1918—2006) — беларускі геолаг.
- Іван Мікалаевіч Салавей (1916—1987) — вучоны ў галіне глебазнаўства[4].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Памяць. Уздзенскі раён, 2003
- ↑ У Мінскай вобласці згарэла на Каляды драўляная царква
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Уздзенскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — 654 c.: іл. — ISBN 985-6302-50-1.
- Chotlany // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. — S. 638
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хатляны
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Уздзенскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без геаграфічных каардынат Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Уздзенскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.