Хварасцяны
Хварасця́ны[2] (трансліт.: Chvarasciany, руск.: Хворостяны) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Лапаціцкага сельсавета.
Геаграфія
Побач з вёскай цячэ рака Рудзея, левы прыток ракі Расты.
Гісторыя
У інвэнтары Чачэрскага і Прапойскага старостваў за 1675 год згадваецца як сяло з 13 дварамі (дымамі). У 1750 21 дым. У 1772 275 жыхароў (беглых 14 чал.). У 1783 у складзе ўладанняў князя Галіцына, 30 двароў, 257 жыхароў. У 1912 у вёсцы была школа граматы[3].
Насельніцтва
Інфраструктура
У вёсцы дзейнічаюць крама, фельчарска-акушэрскі пункт, АТС, паштовае аддзяленне сувязі, сельская бібліятэка-клуб[1].
Вядомыя асобы
- М. Ларчанка[4] (1907—1981) — беларускі літаратуразнавец
- Іван Пятровіч Ларчанка (1914–1987) — беларускі педагог.
Зноскі
- 1 2 3 4 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА Архівавана 7 снежня 2013. (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- 1 2 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 584.
- ↑ т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
Літаратура
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 18. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- На вёску — са святам!(недаступная спасылка)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.