wd wp Пошук:

Херэс-дэ-ла-Франтэра

Херэс-дэ-ла-Франтэра (ісп.: Jerez de la Frontera) — горад на поўдні Іспаніі, які размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Андалусія. Месціцца паміж горамі і морам.

Гісторыя

Места вядома з даўніх часоў. Пазней Херэс быў рымскім горадам, пад назвай Аста Рэгія (па-лацінску: Asta Regia). Пасля падзення Заходняй Рымскай імперыі, ён знаходзіўся пад уладай вандалаў і вестготаў, пакуль не быў заваяваны арабамі ў 711 годзе. У XII і XIII стагоддзях горад значна пашырыўся, таксама была пабудавана абарончая сістэма гораду.

У 1231 годзе ў наваколлях горада адбылася бітва пры Херэсе, дзе хрысціянскія войскі пад камандаваннем Альвара Перэса дэ Кастра, военачальніка Кастыліі і Леона, разбіў войскі эміра Ібн Худа, нягледзячы на колькасную перавагу апошніх. Горад быў заваяваны Кастыліяй у 1264 годзе. Адкрыццё Амерыкі і заваёва Гранады, у 1492 годзе, зрабіла Херэс адным з самых квітнеючых гарадоў Андалусіі дзякуючы гандлю і яго блізкасці да партоў Севільі і Кадыса.

Клімат

Херэс-дэ-ла-Франтэра і астатняя сталічная вобласць Кадыса мае субтрапічны-міжземнаморскі клімат з акіянічным уплываў, характарызуецца вельмі мяккай і вільготнай зімой і доўгім цёплым гарачым і сухім летам.

Гарады-пабрацімы

Літаратура

Спасылкі

  1. https://www.jerez.es/nc/ayuntamiento/areas/alcaldia_presidencia/
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Муніцыпалітэты правінцыі Кадыс
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be