Хобарт
Хобарт (англ.: Hobart) — сталіца аўстралійскага штата Тасманія. Заснаваны ў 1803 г. — другі па старшынстве горад Аўстраліі. Насельніцтва алгамерацыі на 2005 год склала 245 тыс. чалавек. Горад — фінансавы і адміністрацыйны цэнтр Тасманіі, таксама служыць пунктам адпраўкі для аўстралійскіх і французскіх антарктычных экспедыцый.
Гісторыя
Першае паселішча на месцы сучаснага горада ўзнікла ў 1803 годзе, у бухце Рысдан на ўсходніх берагах ракі Дэруэнт. У 1804 годзе пасёлак быў перанесены ў лепшае месца — у бухту Салівана. Названы ў гонар лорда Хобарта, каланіяльнага сакратара. Першапачаткова горад уяўляў сабою турму, куды звозіліся зняволеныя з усёй Брытанскай імперыі. Горад таксама адыгрываў важную ролю ў замацаванні Брытаніі на Аўстралійскім кантыненце.
Па перапісу 1835 года, насельніцтва Хобарта склала 13 826 чалавек, усёй Тасманіі 36 505 чалавек.
Геаграфія
Хобарт знаходзіцца ў вусце рэкі Дэрвент (англ.: Derwent), на паўднёвым усходзе вострава Тасманія.
Эканоміка
Хобарт — важны марскі порт. Адсюль стартуюць аўстралійскія і французскія судны да Антарктыды. Ён жа папулярны пункт назначэння шматлікіх круізных лайнераў. У горадзе развіта суднабудаванне і дапаможныя галіны. Важны сектар эканомікі — харчовая прамысловасць (бровары, кандытарскія фабрыкі, вытворчасць вінаў). Хобарт паспяхова развіваецца як турыстычны цэнтр.
Гарады-пабрацімы
Зноскі
- 1 2 Sister Cities(нявызн.) (недаступная спасылка). Hobart City Council. Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2009. Праверана 5 красавіка 2009.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- Hobart City Council — урад горада Хобарт(англ.)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1803 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.