wd wp Пошук:

Ходараў

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ходарава. Хо́дараў[2] (трансліт.: Chodaraŭ, руск.: Ходоров) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавета.

У вёсцы працуе ФАП і дом сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Гісторыя

Узнікла пасля 1917 года. Насельнікамі яе былі жыхары вёсак Усохі і Аляксандраўка. Назва паходзіць ад імя Ходар (Тодар, Хвёдар)[3].

Перад вайной у вёсцы жыло 252 чалавекі[4].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў жніўні 1943 года гітлераўцамі было спалена 69 двароў (з 71 да вайны), забіта 18 жыхароў[4].

Насельніцтва

  • 2011 год — 39 чалавек[1]
  • 2010 год — 40 чалавек
  • 1999 год — 80 чалавек
  • 1926 год — 81 чалавек[5]

Інфраструктура

У вёсцы працуе фэльчарска-акушэрскі пункт і дом сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Славутасці

  • Брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1943 годзе ў баях супраць нямецкіх захопнікаў ці памерлі ад ран у шпіталі.
  • Магіла капітана Я. І. Ермалаева[6], які загінуў 27 лістапада 1943 г. у баі супраць нямецкіх захопнікаў[7].

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. 1 2 3 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Хо́дарава, н.. Хо́дараўка, ж.
  3. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 584.
  4. 1 2 Ходорово (руск.)
  5. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 583.
  6. Паспарт воінскага захавання (руск.)
  7. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 560.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Горацкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Лідскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Сенненскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Шумілінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Горацкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Жалудоцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Лідскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be