wd wp Пошук:

Хэлм

Хэлм[1] (польск.: Chełm, укр.: Холм, руск.: Холм) — горад на правах павета ў Люблінскім ваяводстве Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Хэлмскага павета. Размешчаны на Хэлмскім узвышшы, на беразе ракі Угэркі (прыток Заходняга Буга, вышыня берага 20-40 метраў). Гістарычна галоўны горад Холмшчыны, некаторы час сталіца ўдзельных князёў і Галіцка-Валынскай дзяржавы. Насельніцтва — 63 949 жыхароў (2016 год).

Адлегласць па прамой ад Хэлма да Варшавы — 207 км, да Мінска — 407 км, да Кіева — 500 км.

Гісторыя

Былы сталічны горад Галіцкага княства, да 1770-х гадоў — галоўны горад Холмскай зямлі Рускага ваяводства Рэчы Паспалітай, у далейшым — губернскі горад Холмскай губерні ў Расійскай імперыі. У 1875 годзе ў горадзе адбылася ліквідацыя Холмскай уніяцкай епархіі.

У 19751998 гадах Хэлм быў цэнтрам Хэлмскага ваяводства.

Літаратура

  • «Енциклопедія українознавства» (У 10-х томах), Головний редактор Володимир Кубійович; м. Париж, Нью-Йорк; вид. «Молоде життя», 1954—1989 рр., стаття В.Кубійовича. (укр.)
  • Батюшков М., «Холмская Русь», П. 1887 г.; (руск.)
  • Czernicki K., «Chelm, przeszlosc і pamiatki», м. Холм 1936 р.;
  • Січинський В., «Місто Холм», Кр. 1941 р.; (укр.)
  • Пастернак Є., «Нарис історії Холмщини і Підляшшя», м. Вінніпеґ — Торонто, 1968 р.;
  • Zimmer B. Miasto Chelm. В.-Кр. 1974 р.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Асвянцімскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты Грудзёндзкага павета Катэгорыя·Населеныя пункты Куяўска-Паморскага ваяводства Катэгорыя·Населеныя пункты Люблінскага ваяводства Катэгорыя·Населеныя пункты Таруньскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты Хэлмінскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be